|
Апошняе:
Акорды да "Спадарожніка", "Атлантыды" і "Крыніцы цяпла" На двары лета, а гэта значыць надыходзіць час паходаў, палатак ды вогнішчаў і, зразумела, песень пад гітару. З гэтай нагоды UltraВожык афіцыйна публікуе акорды да галоўнай песьні сезону "Спадарожнік", да клясічнай "Атлантыды", а таксама да нетрывіяльнай "Крыніцы цяпла". Пётар Адамавіч: "Каб зайграць «Крыніцу» без памылак, трэба быць альбо абсалютна цьвярозым, альбо настолькі нецьвярозым, калі ўжо нічога не заўважаеш. Натуральна, мы рэкамендуем першае". "Увогуле, UltraВожык п'е выключна Jupi", - дадае Яўген. "Гаў", - тлумачыць сабачка Ібрагім. Якую б стратэгію вы не абралі, акорды можна знайсьці на старонцы "Музыка". Новая песьня "Спадарожнік"
Доўга, вельмі доўга прыйшлося вам гэтым разам чакаць, дарагія нашыя слухачы. Але, спадзяемся, яно таго было варта. Слухайце новую песьню UltraВожыка "Спадарожнік".
Некалькі слоў аб правапісе Шмат каго сёньня ў беларускім і агульнасусьветным грамадстве хвалюе, як правільна пішацца назва UltraВожыка - "UltraВожык", "Ультравожык", "Ultravozhyk" ці, можа, увогуле "Ультравожик". Упершыню і эксклюзіўна на нашым сайце афіцыйную пазіцыю саміх Вожыкаў у гэтым пытаньні агучвае сабачка Ібрагім: — Адзіны цалкам правільны правапіс нашае назвы - "UltraВожык". Таксама афіцыйна дазволены лацінскі варыянт "UltraVozhyk", які ўжываецца выключна ў тых выпадках, калі нельга выкарыстоўваць кірылічныя літары. Напрыклад, у назве нашае інтэрнэт-старонкі, ці ў тэгах mp3. З іншага боку, "Ультравожык" - гэта поўны няправапіс, трасянка. А калі вы пішаце "Ультравожик", то вы сапраўдная маскальская морда! Шчыра спадзяемся, што тлумачэньне сабачкі Ібрагіма адкажа на пытаньне нашых слухачоў і дапаможа прагрэсу сусьветнага дэбату па гэтай тэме. Відэакліп да "Фабрыкі сноў" Віншуем усіх аматараў творчасьці UltraВожыка! Для вас яшчэ адна прыемная навіна. Выйшаў відэакліп таксама і да "Фабрыкі сноў". Глядзець можна адразу тут, ці на YouTube. Відэа да "Атлантыды" У сьнежні 2007 пабачыў сьвет відэакліп на легендарную вожыкаўскую баляду "Атлантыда" (а не "Атлянтыда", як амаль усе прызвычыліся пісаць), і адразу заняў першае месца на кліп-марафоне ў Горадні. Спецыяльна з нагоды стварэньня кліпу Вожыкі перапрацавалі арыгінальны трэк "Атлантыды". Новую вэрсію песьні можна спампаваць у раздзеле Музыка, а кліп можна паглядзець тут, альбо на YouTube. Таямнічая "Супер-пупер Панарама"
|
|||
|
||||