UltraВожык

"Клёва касманаўту!" на радыё
Для ўсіх аматараў радыёэтэру: "Клёва касманаўту!" цяпер можна пачуць на хвалях найбуйнейшых радыёстанцый нашай неабсяжнай краіны. Калі вы радыёстанцыя і чамусьці не атрымалі новую песьню, звяжыцеся з намі. Калі вы слухач - замаўляйце UltraВожыка на сваёй улюбёнай станцыі!

"Клёва касманаўту!" на Тузіне
Родныя вы нашыя! UltraВожык ізноў удзельнічае ў Тузіне гітоў, на гэты раз, натуральна, з новым трэкам "Клёва касманаўту!". Галасуйце за нас кожны дзень, і абавязкова рэгулярна праслухоўвайце новую песьню. Па словах знаных лекараў, пажадаўшых застацца неназванымі, гэта вельмі добра для здароў'я, асабліва мэнтальнага.

Клёва ўсім - "Клёва касманаўту!"
Клёва ўсім. Пятру Адамавічу, Яўгену Шафа-Уругвайскаму і сабачку Ібрагіму - клёва. Бо яны запісалі новую песьню, зразумеўшы, наколькі клёва жывецца касманаўту. Клёва гукарэжысэру, бо Вожыкі нарэшце звалілі са студыі, і ён можа са спакойным сумленьнем ехаць па марозе на Курасоўшчыну да жонкі. Клёва таксама і вам, нашым слухачам, бо песьня пасьпела як раз на Каляды. Карацей, сустракайце. "Клёва касманаўту!"

Акорды да "Спадарожніка", "Атлантыды" і "Крыніцы цяпла"
На двары лета, а гэта значыць надыходзіць час паходаў, палатак ды вогнішчаў і, зразумела, песень пад гітару. З гэтай нагоды UltraВожык афіцыйна публікуе акорды да галоўнай песьні сезону "Спадарожнік", да клясічнай "Атлантыды", а таксама да нетрывіяльнай "Крыніцы цяпла".

Новая песьня "Спадарожнік"
Доўга, вельмі доўга прыйшлося вам гэтым разам чакаць, дарагія нашыя слухачы. Але, спадзяемся, яно таго было варта. Слухайце новую песьню UltraВожыка "Спадарожнік".

Некалькі слоў аб правапісе
Шмат каго сёньня ў беларускім і агульнасусьветным грамадстве хвалюе, як правільна пішацца назва UltraВожыка - "UltraВожык", "Ультравожык", "Ultravozhyk" ці, можа, увогуле "Ультравожик". Упершыню і эксклюзіўна на нашым сайце афіцыйную пазіцыю саміх Вожыкаў у гэтым пытаньні агучвае сабачка Ібрагім.

Відэакліп да "Фабрыкі сноў"
Віншуем усіх аматараў творчасьці UltraВожыка! Для вас яшчэ адна прыемная навіна. Выйшаў відэакліп таксама і да "Фабрыкі сноў".

Відэа да "Атлантыды"
У сьнежні 2007 пабачыў сьвет відэакліп на легендарную вожыкаўскую баляду "Атлантыда" (а не "Атлянтыда", як амаль усе прызвычыліся пісаць), і адразу заняў першае месца на кліп-марафоне ў Горадні.

Спецыяльна з нагоды стварэньня кліпу Вожыкі перапрацавалі арыгінальны трэк "Атлантыды". Новую вэрсію песьні можна спампаваць у раздзеле Музыка, а кліп можна паглядзець на YouTube.

Таямнічая "Супер-пупер Панарама"
Да UltraВожыка трапіла містычная касэта. Яе перадаў не назваўшы сябе і ўвогуле вельмі падазроны ананім, не выключана што жульлё ды апазыцыянер. На касэце запіс не вядомай да гэтага часу беларускім тэлегледачам перадачы "Супер-пупер Панарама" (Паца-ваца прадакшнз Хард базар), у якой тэлевядучы Арцём Патапкін абмяркоўвае вострыя палітычныя пытаньні з самім кіраўніком дзяржавы.